“Жанчыны, каторыя ведаюць аб сваіх патрэбах і правах у цяжарнасці і родах, здольныя патрабаваць, каб іх паважалі”, – лічаць арганізатары інтэрнэт-апытання, што пачалося ў Беларусі з 1 сакавіка. Мэта – сабраць, прааналізаваць і распаўсюдзіць інфармацыю аб родадапамозе ў краіне. Мяркуецца, што гэтым атрымаецца прыцягнуць увага грамадства да жаночага досведу ў радзінах і распачнецца адкрыты дыялог паміж жанчынамі, іх мужамі і партнёрамі і медыцынскімі работнікамі.

Інфармацыя, сабраная праз анкетаванне непасрэдна ад жанчын, што нарадзілі ў нашай краіне, дасць магчымасць улічыць тыя патрэбы,  што не задавальняюцца ў існуючых умовах.

Запоўніць анкету можна па спасылцы.

Адказы ўдзельніц будуць выкарыстаны для праверкі гіпотэз пра стан родадапамогі, а таксама для ініцыявання далейшых крокаў у кампаніі.

Пры стварэнні анкеты ўлічаны магчымасці і дасягненні, якія існуюць зараз, інфармацыя пра недахопы, якія вядомыя з аналізу жаночага вопыту. Апытанне дапаможа высветліць, ці ёсць разуменне фізіялагічных і эмацыйных патрэбаў жанчын у цяжарнасці і родах? Ці маюць жанчыны магчымасць выбіраць абставіны сваіх цяжарнасцяў і родаў? Які ўзровень попыту на дадатковыя паслугі ў родадапамозе, ды іншае.

Атрыманая інфармацыя дапаможа сфармуляваць патрэбы жанчын у родадапамозе, прыцягнуь увагу экспертаў да высветленых праблем і ўлічыць досвед ў развіцці паслуг і ўмоў для цяжарных і рожаніц.

Вынікі апытання будуць апублікаваны ў адкрытых крыніцах для аналізу і абмеркавання.


Першай акцыяй кампаніі “Радзіны” быў збор гісторый родаў #янарадзілатут. Гэта “жывая гісторыя” жаночага вопыту і магчымасць для іх пражыць сябе ў ёй і выказацца.

Больш інфармацыі аб праектах кампаніі “Радзіны” можна знайсці на сайце.

Чытайце яшчэ:  Мастацва на фоне дызайну. Выстава Ягора Коткіна адкрылася ў будаўнічай краме