У Гродне бойка каля начнога клуба ў чарговы раз ледзь не скончылася гібеллю чалавека. На гэты раз медыкам удалося выратаваць пацярпелага, а чалавека, які нанёс удары, міліцыя затрымала.
Канфлікт адбыўся каля начного клуба па вулiцы Ажэшкi паміж мужчынамi 28-мі і 23-х гадоў. Гэта ўжо трэці выпадак за апошнія тыдні ў Гродне, калі каля месца правядзення дыскатэк адбылася бойка з сур’ёзнымі наступствамі.
Як паведамляе міліцыя, усё развівалася па тыповым сцэнары: наносяцца некалькі ўдараў, адзін з якіх з’яўляецца фатальным. Праз імгненне апанент аказваецца на зямлі. У гэты раз пацярпеламу пашанцавала больш, з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі ён быў дастаўлены ў бальніцу. Аднак да бяды было недалёка, бо траўмы ў гэтым выпадку і ў тых, што скончыліся гібеллю, вельмі падобныя.
Падазронага затрымалі, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…