Гродзенскі гарвыканкам запрасіў прадстаўнікоў дэмакратычнага руху на круглы стол па Дэкрэце № 3

Актывісты дэмакратычнага руху атрымалі запрашэнне ад гарадскога выканаўчага камітэта прыняць удзел у круглым стале, прысвечаным прэзідэнцкаму дэкрэту № 3 «аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», які павінен адбыцца 10 сакавіка. Ініцыятыва мясцовай уладнай вертыкалі выклікала здзіўленне і пэўны недавер сярод грамадскіх актывістаў, піша «Гарадзенская вясна».

Старшыня Гродзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, каментуючы дадзеную сітуацыю, адзначыў:

«На сёняшні дзень мы маем пэўны прэцэдэнт. Раней мясцовая вертыкаль не абмяркоўвала пытанні сацыяльна-эканамічнага і культурніцкага жыцця з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці. Таму гэта, па меншай меры, выклікае здзіўленне і шмат пытанняў.

Сустрэча дэмакратычных актывістаў Гродна
Сёння гэтую прапанову мы абмеркавалі з усімі тымі, каго ўлады шляхам тэлефанавання запрасілі на гэтую сустрэчу і выпрацавалі адзіную пазіцыю паводзінаў, а менавіта ўзгаднілі асноўныя патрабаванні да мясцовай вертыкалі, якія складаюцца з чатырох пунктаў: першае — адмяніць фактычную забарону мірных сходаў, мітынгаў і шэсцяў, уведзеную ў нашым горадзе з канца 90-ых гадоў. Права, гарантаванае грамадзянам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, нахабным чынам парушаецца, кожная наша заяўка, на будзь якое мерапрыемства, паводле мясцовай улады не адпавядае дзеючаму заканадаўству каля 17 год.

Адсюль вынікаюць рэпрэсіі затрыманні, арышты і штрафы. Спыніць рэпрэсіі супраць іншадумцаў. Апошняя сітуацыя, калі людзі выйшлі 19 лютага супраць прэзідэнкага дэкрэта № 3, на іх былі складзены пратаколы — гэта зноў суды, зноў штрафы, Такія дзеянні недапушчальныя.

Па-трэцяе, каб гарадскі Савет згодна прэзідэнцкаму дэкрэту № 1 ад 17 студзеня 2017 года вызваліў гродзенцаў ад грашовага збору паводле дэкрэта № 3. І апошняе, з чым мы будзем выступаць, гэта каб гродзенскія ўлады звярнуліся ў адміністрацыю прэзідэнта з ініцыятывай адмены антыканстытуцыйнага дакумента прэзідэнцкага дэкрэта № 3. Наша пазіцыя ўзгодненая і адзіная. Ці будзе гэта сапраўды круглы стол, ці будзе ўлічана пазіцыя прадстаўнікоў грамадскасці, заўтра пабачым".

9 сакавіка стала вядома, што дзянне прэзідэнцкага дэкрэта № 3 прыпыненае да канца бягучага года. Відаць, улады хочуць збіць хвалю пратэстаў супраць гэтага дакумента.

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025