Гурт, які будзе сёлета прадстаўляць Беларусь на Еўрабачанні, 8 сакавіка прадставіць гродзенцам новы альбом “Ілюмінацыя”. Канцэрт пройдзе ў Цэнтры культуры Гродна, пачатак у 18.00. Білеты яшчэ ёсць.
Адрас: Дзяржынскага, 1
Білеты: ад 8 да 12 руб.
Тэлефон касы: 74-17-78
Інфалінія: +375 33 9016625

NaviBand – індзі-фолк-рок гурт, які выконвае песні на беларускай і рускай мовах. Выступае ў складзе дуэта Арцёма Лукьяненкі і Ксеніі Жук, а таксама ў пашыраным складзе з пяці музыкаў. Сёлета будзе прадстаўляць Беларусь на конкурсе Еўрабачанне з песняй “Гісторыя майго жыцця”.


