Выстава польскага мастака беларускага паходжання Міраслава Здрайкоўскага «Былі, ёсць, будзем…» адкрыецца ў Музеі гісторыі рэлігіі 7 сакавіка ў 15.00.
Мастак жыве і працуе ў Беластоку. Нарадзіўся ў 1972 г. у Бельску-Падляскім. У родным горадзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання. Наступны этап творчага ўдасканалення — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў у Мінску.
Міраслаў Здрайкоўскі - аўтар шматлікіх індывідуальных і калектыўных выстаў, ілюстратар вокладак да кніг і дыскаў CD. Усе творчыя пошукі мастака заснаваны на глыбокай адданасці беларускай народнай традыцыі і любові да роднай беларускай мовы.
«Быў, ёсць, буду», — пісаў Уладзімір Караткевіч. За ім жыццесцвярджальна паўтарае Міраслаў Здрайкоўскі: «Былі, ёсць, будзем…», — даводзячы сваёй творчасцю неўміручасць беларускай народнай традыцыі.
Уваходны білет на выстаўку «Былі, Ёсць, Будзем.»:
Экскурсійнае абслугоўванне на выстаўцы «Былі, Ёсць, Будзем.» (група да 25 чалавек) — 8 рублёў.
[irp]
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…