Комплекс з пяці будынкаў былога палаца князёў Чацвярцінскіх 1900 года пабудовы па вуліцы Ажэшка, 20 з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Ён размешчаны на плошчы амаль у адзін гектар. На чарговы гарадскі аўкцыён яго выставяць з паніжэннем цаны яшчэ на 20%, паведамляе Гродзенская праўда.
На 40 працэнтаў у выпадку паўторнага аўкцыёну патаннеюць і нежылыя ізаляваныя памяшканні ў дамах № 35А і 47 па вуліцы Ажэшкі. У выпадку рэканструкцыі іх можна выкарыстоўваць пад аб’екты адміністрацыйна-дзелавога і грамадска-гандлёвага прызначэння.