Дасведчаны 30-гадовы беларускі абаронца Дзмітрый Верхаўцоў у аўторак 7 сакавіка падпісаў з «Нёманам» гадавы кантракт, паведамляе афіцыйны сайт гродзенскага клуба. Гэты футбаліст стаў чацвёртым пачаткоўцам жоўта-зялёных у міжсезонне.
Верхаўцоў - выхаванец магілёўскага футбола. У Беларусi гулец выступаў толькi ў «Нафтане», пачаў ён там гуляць з 2004 года (пазней капітан каманды). У чэмпіянаце Беларусі 2008 года за «Нафтан» абаронца правёў усе 30 матчаў без замен, быў уключаны БФФ у спіс 22 лепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе разам з «Нафтанам», які ўзначальваў тады Ігар Кавалевіч, футбаліст заваяваў свой першы тытул — Кубак Беларусі, забіўшы пераможны гол у фінальным матчы з салігорскім «Шахцёрам».
У пачатку і ў канцы 2009 года Дзмітрый праходзіў прагляды ў кіеўскім «Дынама» і ў «Селтыку» з Глазга, але пераходы беларуса не адбыліся. У студзенi 2010 года Верхаўцоў перайшоў у латвійскі «Вентспілс» і правёў там частку міжсезоння. Але ў сакавіку 2010 года Дзмітрый вярнуўся ў «Нафтан» з-за таго, што «Вентспілс» так і не выканаў абумоўленыя ў кантракце з наваполацкiм клубам умовы пераходу.
У снежні 2010 года футбаліст спрабаваў працаўладкавацца ў англійскiм «Эвертане», не атрымалася. У 2011 годдзе Верхаўцоў заключыў 3-гадовы кантракт з самарскім клубам «Крылы Саветаў», пакінуў клуб па заканчэнні тэрміна дамовы.
У 2014 годзе футбаліст падпісаў 2-гадовы кантракт з «Уфой», дэбютантам Прэм’ер-лігі. Праз 2 гады па ўзаемнай згодзе бакоў футбалiст скасаваў кантракт з расiйскай камандай. У пачатку 2016 года Дзмітрый падпісаў 1,5-гадовы кантракт з польскай «Каронай», дзе прабыў да сакавіка 2017 года.
Акрамя такой насычанай клубнай кар’еры, Верхаўцоў таксама з’яўляўся гульцом Моладзевай зборнай, а таксама выклікаўся ў нацыянальную зборную Беларусі.
[irp]
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…