У аўторак, 7 сакавіка, прыблізна ў 12.00 на скрыжаванні Сацыялістычнай і Кірава не змаглі раз’ехацца тралейбус і таксі. Невялікае ДТЗ стварыла вялікі затор у цэнтры горада.

Супрацоўнікам ДАІ, якiя хутка прыбылi на месца аварыi, спатрэбілася каля 30 хвілін, каб разабрацца ў сітуацыі і аднавіць рух транспарту праз цэнтр.