Фота: СК
У Гродне памерла адна з пацярпелых ад успышкі пылапаветранай сумесі на Скідзельскім цукровым камбінаце. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў адміністрацыі Гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Жанчына памерла ў ноч з 3 на 4 сакавіка, ёй было 43 гады.
«Стан яшчэ адной пацярпелай застаецца цяжкім», — адзначылі ў адміністрацыі бальніцы.
Як паведамлялася, у ноч з 24 на 25 лютага ў галерэі Скідальскага цукровага камбіната, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукру з ліфтавай шахтай, адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі без наступнага гарэння. У выніку пацярпелі пяць супрацоўніц прадпрыемства. Ва ўсіх апёкі цела — ад 50% і вышэй, а таксама баратраўмы. Трох пацыентаў 25 лютага перавезлі з Гродна ў Мінск у рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага апёкавага цэнтру, яшчэ дзве жанчыны знаходзіліся ў рэанімацыі Гродзенскай БХМД.
Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па факце службовай халатнасці ў ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», якая прывяла да па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт.428 КК РБ). Высвятляецца памер нанесенай прадпрыемству шкоды, праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…