Футбалісты гродзенскага “Нёмана” працягваюць падрыхтоўку да новага футбольнага сезона і абкатваюць новы склад у таварыскіх матчах. У суботу 4 сакавіка падапечныя Ігара Кавалевіча з буйным лiкам абыгралі ў Лідзе асноўную мясцовую каманду.

У гэтым міжсезонні гродзенцы з лідчанамі ўжо сустракалiся. Тады матч праходзіў у Гродне ў новым манежы. Тая гульня скончылася з лікам 3:0 на карысьць гаспадароў. Гэтым разам супернікі вырашылі сустрэцца ў Лідзе. Як і ў першым паядынку, на поле дамінавала адна каманда – “Нёман”. У гэты раз жоўта-зялёным удалося забіць суперніку ў два разы больш, але таксама прапусціць адзін мяч.

“Ліда” – “Нёман” – 1:6

ГАЛЫ: 0:1 – Савіцкі (24), 0:2 – Клімовіч (42), 1:2 – Дабравольскі (50), 1:3 – Кавалёнак (65), 1:4 – Кавалёнак (72), 1:5 – Лакціёнаў (76), 1:6 – Яроцкі (83).

“Нёман” выступаў наступным складам: Курганскі (Жураў, 46), Пол Ралан (Лешка, 46), Горбач, Анюкевіч, Абуна (Яроцкі, 70), Жукоўскі (Савасцьянаў, 46), Рудзік, Савіцкі (Яблонскі, 46), Клімовіч (Кавалёнак, 46), Яроцкі (Бомбель, 46), Канцавы (Лакціёнаў, 46).

З апошніх навін у клубе можна адзначыць падпісанне новага кантракту з Філіпам Рудзікам, а таксама з абаронцам Маладзёжнай зборнай Беларусі Максімам Яблонскім, мінулым клубам якога была “Смаргонь”.

Нагадаем, 1-ы тур чэмпіянату Беларусі “Нёман” правядзе ў Гродне 2 красавіка. Каманда Ігара Кавалевіча будзе прымаць мазырскую “Славію”.