У Гродне з 4 сакавіка з афіцыйным візітам гасцюе Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Гэта першы прыезд ватыканскага дыпламата на Гродзеншчыну. У ходзе вiзiта нунцый знаёмiцца з гродзенскiмi касцёламi i iх прыхаджанамі, а таксама мае намер пазнаёмiцца блiжэй з горадам i мясцовай уладай.
Спонсар рубрыкі - «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).
Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.
У першы дзень свайго візіту прадстаўнік Ватыкана наведаў галоўны каталіцкі храм горада — Фарны касцёл, дзе сустрэўся з вернікамі i духавенствам. Таксама ён сустрэўся з выкладчыкамі і семінарыстамі Гродзенскай духоўнай семiнарыi.
На наступны дзень арцыбіскуп наведаў касцёлы ў мікрараёнах Дзевятоўка і Вішнявец, а таксама сустрэўся са студэнтамі-католікамі з Афрыкі i Азіі ў Брыгіцкім манастыры.
У панядзелак, 6 сакавiка, у апошні дзень візіту, нунцый плануе сустрэцца з праваслаўным духавенствам у Гродне, а таксама наведаць кіраўніцтва вобласці.
«Я вельмі рады і вельмі здзіўлены ўбачаным. Маю магчымасць бачыць сапраўдную рэальнасць каталіцкага касцёла, якую вельмі рэдка можна ўбачыць. Магу праінфармаваць Святога Айца, што ў Гродне я бачыў вельмі актыўныя і дынамічныя храмы, якія на самай справе прыносяць вялікую радасць. Пра візіт Святога Айца ў Беларусь, я ўжо шмат казаў, але магу паўтарыць, што ўсе мы чакаем і верым, што ён сюды прыедзе. Не ведаю калі гэта будзе, але ўсіх запрашаю маліцца з гэтай нагоды», — сказаў нунцый.