Трансгранічны пікнік адкрые летні сезон падарожжаў па Аўгустоўскім канале

Трансгранічны пікнік «Польшча-Беларусь» адкрые летні сезон падарожжаў па Аўгустоўскім канале, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскім райвыканкаме.

Адкрыць турыстычны сезон па абодва бакі Аўгустоўскага канала плануюць мерапрыемствамі з 29 красавіка па 1 траўня. Серыя спартыўных і культурных конкурсаў, сяброўскіх сустрэч пройдзе ў раёне шлюза Кужанец з польскага боку (пункт пропуску Лясная-Рудаўка) і шлюза Дамброўка на тэрыторыі Гродзенскай вобласці пад агульнай назвай трансгранічны пікнік.

Гэтыя дні на беларуска-польскім памежжы па берагах воднага шляху запусцяць новыя веламаршруты. Плануецца адкрыццё пашыранай экспазіцыі музея Аўгустоўскага канала.

Беларуска-польскі пікнік у раёне шлюза Дамброўка ў апошні красавіцкі ўік-энд змогуць наведаць усе жадаючыя. Забаўляльнай праграмай на беларускім баку займаецца Гродзенскі райвыканкам. Плануюцца фестываль народных танцаў,
чэмпіянаты Гродзенскай вобласці па турысцка-прыкладным шматбор'і, забаўляльныя сямейныя эстафеты, конкурсы кулінарнага мастацтва.

У райвыканкаме адзначылі, што ў такім фармаце цёплы сезон на канале адкрываюць упершыню. Гэта будзе першае лета,
калі для наведвання беларускай часткі трансгранічнага турыстычнага аб’екта гасцям з Польшчы і дзесяткаў іншых краін не трэба адкрываць беларускія візы. Указ № 318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», уступіў у сілу 26 кастрычніка. Паводле звестак упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, турыстычныя фірмы рэгіёну прагназуюць высокую цікавасць замежных гасцей да аб’екта, шмат хто будзе прыбываць праз размешчаны на канале пункт пропуску «Лясная-Рудаўка».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025