Міжнародны турнір па валейболе «Кубак рэктара» стартаваў 2 сакавіка ў Гродзенскім універсітэце імя Купалы. У ім прымаюць удзел, апрача мясцовых каманд, таксама госці з Расіі і Польшчы.
Турнір будзе праходзіць на працягу трох дзён у спартыўнай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта. Змагацца з гаспадарамі турніру будуць каманды Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі, Універсітэта ў Беластоку і Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Канта.
У першы дзень спаборніцтваў валейбалісткі ГрДУ без праблем узялi верх над камандай з Расіі з лікам 3:0.