Здароўе і спорт

Гродзенец Яўген Каралёк выйграў этап Кубка свету па трэкавых велагонках у ЗША

Гродзенскі спартсмен Яўген Каралёк у канцы лютага выйграў этап Кубка свету па трэкавых велагонках у ЗША. Самае цікавае, што перад стартам гродзенец не ўваходзіў у лік фаварытаў. Але нечакана для ўсiх хлопец здолеў выйсці ў лідары і ўзначаліць агульны залік Кубка свету.

Яўген упершыню ў кар’еры здолеў дамагчыся поспеху на такім высокім узроўні. Раней у большасці спаборніцтваў ён быў на крок ад п’едэстала.

«Я проста шчаслівы, што змог заваяваць менавіта золата. Мне ўвесь час не шанцавала з гэтай гонкай. На маладзёвым чэмпіянаце Еўропы ў Італіі я стаў 6-м, медаль сышла ў мяне на вачах, я быў ад яе ў метры. Таксама здарылася і на Кубку свету ў Галандыі, я тады зрабіў усё што мог, але толькі крыўднае 6-е месца. Менавіта таму я шчаслівы, што нарэшце дабраўся да доўгачаканага медаля, а яшчэ менавіта да залатога».

Каб дамагчыся доўгачаканага выніку Яўгену давялося шмат працаваць. Гродзенец са снежня пачаў падрыхтоўку да спаборніцтваў, трэніраваўся ў любое надвор’е. Дзякуючы сваім намаганням, ён трапіў на этапы Кубка свету.

«Сама гонка ў ЗША далася на адрэналіне. Выходзячы на старт, я чакаў, каб хутчэй далі стрэл, і пасля сігналу мы панесліся. Па гонцы ў групе доўга не затрымліваўся, быў ва ўсіх адрывах, месцамі сціскаў зубы, але хутка аднаўляўся».

Дзякуючы перамозе на этапе, Яўген узначаліў агульны залік Кубка свету ў скрэтчы, дзе на яго рахунку 825 ачкоў. У бліжэйшага пераследніка ірландца Фелікса Iнгліша — 725 балаў. А на трэцяй пазіцыі размясціўся яшчэ адзін беларус — Раман Раманаў (620). Гэтыя вынікі дазваляюць гродзенцу з аптымізмам чакаць красавіцкага чэмпіянату свету ў Ганконгу.


З-за пастаянных збораў і спаборніцтваў у родны Гродна Яўген прыязджае вельмі рэдка. У сярэднім 3−4 разы на год, і то на пару дзён.

«Абавязкова прыязджаю ў сваю школу веласпорту, дзе пачынаў займацца. Вельмі ўдзячны свайму першаму трэнера Міхаілу Міхайлавічу Панасiку за працу са мной. Апошні раз быў у велашколе ў пачатку студзеня, радуе што шмат дзяцей, але адно дрэнна: нічога так і не змянілася за 10 гадоў. Як у школе не было ніводнага трэкавага ровара, так і няма. Вось і адна з прычын, чаму ў Гродне правал з веласпортам».

Даведка

Скрэтч — індывідуальны від велатрэкавай гонкі з масавым стартам. Пераможцам аб’яўляецца спартсмен, які прыйшоў да фінішу першым. Гоншчыкі, якія адсталі на круг, здымаюцца са спаборніцтваў.

Яўген Каралёк з’яўляецца ўладальнікам бронзавага медаля юніёрскага чэмпіянату Еўропы — 2015 у каманднай гонцы пераследу.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025