Іх у Гродне больш за дзве тысячы. На сённяшні дзень заварана 212 смеццеправодаў. Аднак з будаўніцтвам больш чым 300 кантэйнерных пляцовак для паасобнага збору смецця ліквідацыя астатніх, як запэўнілі ў гарадскім аб’яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, зойме не больш за два тыдні.
Зараз у абласным цэнтры размешчана звыш двух тысяч кантэйнераў для раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў, піша «Гродзенская праўда».
У раёнах індывідуальнай жылой забудовы і ў прыватным сектары будзе расстаўлена больш за 10 тысяч кантэйнераў аб’ёмам 0,25 кубаметра кожны для паасобнага збору паперы, адходаў пластыка, шкла. З 1 сакавіка пачнуць дзейнічаць графікі вывазу смецця з гэтых жылых раёнаў.
У гарадскім аб’яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі распрацоўваецца новая схема вывазу цвёрдых бытавых адходаў на сартаванне і звалку. Пастаўлена задача ўсё бытавое смецце з Гродна прапускаць праз сартавальную лінію новага смеццесартавальнага завода. Сюды будуць дастаўляць прыкладна 30 тысяч тон паасобна сабранага смецця. Новае прадпрыемства дапаможа адсартаваць прыкладна 25 тысяч тон другаснай сыравіны.