Праграмісты і UI-дызайнеры, фізікі і матэматыкі, геймдызайнеры і аналітыкі, астраномы, інжынеры робататэхнікі і проста неабыякавыя да космасу людзі для збяруцца 29−30 красавіка ў Гродне, дзе пройдзе двухдзённы Міжнародны Хакатон NASA Space Apps Challenge. Мэта мерапрыемства — пераадолець прорву паміж інавацыйнымі распрацоўкамі і іх практычным прымяненнем.
Прыняць удзел у хакатоне могуць усе жадаючыя, пішуць арганізатары. Галоўнае — хацець змяніць наш свет да лепшага, крэатыўна мысліць, быць мэтанакіраваным і мець жаданне правесці выхадныя ў працы над рашэннем глабальных задач- Спецыяльных патрабаванняў да шдзельнікаў няма, узроставыя абмежаванні адсутнічаюць, удзел бясплатны.
Ахвотных запрашаюць далучыцца да арганізатараў і папрацаваць на праекце ў якасці валанцёраў. Для гэтага трэба запоўніць форму па спасылцы.
Рэгістрацыя на ўдзел у мерапрыемстве будзе адкрыта пазней.
Падчас падзеі ўдзельнікі аб’ядноўваюцца ў каманды, мінімальная колькасць удзельнікаў у камандзе — 1, аптымальнае — 4−6. Каманды працуюць над праектамі, якія яны выбралі самі, але ў рамках тэматык і канкрэтных заданняў, якія NASA апублікуе ў канцы сакавіка. Заданні накіраваны на вырашэнне рэальных задач над якімі працуюць спецыялісты касмічных агенцтваў. Вынікам працы кожнай каманды будуць прататыпы рашэння задач.
Ацэнку вынікаў правядзе мясцовае журы. Будуць вызначаны два лепшых праекты па ўсіх катэгорыях. Пасля завяршэння хакатона глабальнае журы пры ўдзеле экспертаў NASA на працягу трох тыдняў вызначыць лепшыя праекты па спецыяльных катэгорыям. Леташнія пераможцы NASA Space Apps Challenge атрымалі магчымасць назіраць за запускам амерыканскай міжпланетнай станцыі OSIRIS-Rex.
Да афіцыйнага адкрыцця хакатона будзе некалькі сходаў, каб загадзя абмеркаваць планы, падзяліцца ідэямі ці знайсці аднадумцаў і сабраць каманду.
Атрымаць дадатковую інфармацыю аб праекце можна на старонцы падзеі ў Facebook ці на сайце NASA Space Apps Challenge 2017.