Гіпермаркет «Мацярык» адкрылі ў Гродне ў суботу 25 лютага. На 10 000 кв.м. гандлёвай залы новай крамы прадстаўлена больш за 60 000 тавараў для рамонту.
Гіпермаркет у Гродне пабудавалі хутка — усяго за восем месяцаў.
«Два гады таму ў Гродна прыйшоў інвестар і сказаў, што яго каманда хутка пабудуе ў горадзе сур’ёзны будаўнічы гіпермаркет. І яны сваё слова стрымалi, — распавёў на адкрыцці старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. — Мне хочацца верыць, што „Мацярык“ будзе карысны гараджанам. А самае галоўнае, што ён даў працу 150 гродзенцам».
У «Мацярыку» гродзенцы змогуць знайсці будаўнічыя сумесі, тавары для дома, інструмент і электрыку, вырабы з дрэва, сантэхніку, плітку і падлогавыя пакрыцці, фарбы, шпалеры, свяцільнікі, іншыя дэкаратыўныя матэрыялы, пакаёвыя і вулічныя расліны, насенне, садовую мэблю, тэхніку і многае іншае. Адметнай гандлёвай прапановай гіпермаркета з’яўляецца аддзел «Садовы свет» плошчай больш за 1500 кв м.
У гіпермаркеце прадстаўлены тавары з 20 краін свету. У сярэднім у «Мацярыку» разлічваюць, што кожны пакупнік будзе пакідаць каля 10−15 рублёў. Для наведвальнікаў-аўтамабілістаў ёсць паркоўка на 360 машына-месцаў.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…