Гіпермаркет “Мацярык” адкрылі ў Гродне ў суботу 25 лютага. На 10 000 кв.м. гандлёвай залы новай крамы прадстаўлена больш за 60 000 тавараў для рамонту.

Гіпермаркет у Гродне пабудавалі хутка – усяго за восем месяцаў.

“Два гады таму ў Гродна прыйшоў інвестар і сказаў, што яго каманда хутка пабудуе ў горадзе сур’ёзны будаўнічы гіпермаркет. І яны сваё слова стрымалi, – распавёў на адкрыцці старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. – Мне хочацца верыць, што “Мацярык” будзе карысны гараджанам. А самае галоўнае, што ён даў працу 150 гродзенцам”.

50

62

У “Мацярыку” гродзенцы змогуць знайсці будаўнічыя сумесі, тавары для дома, інструмент і электрыку, вырабы з дрэва, сантэхніку, плітку і падлогавыя пакрыцці, фарбы, шпалеры, свяцільнікі, іншыя дэкаратыўныя матэрыялы, пакаёвыя і вулічныя расліны, насенне, садовую мэблю, тэхніку і многае іншае. Адметнай гандлёвай прапановай гіпермаркета з’яўляецца аддзел «Садовы свет» плошчай больш за 1500 кв м.

У гіпермаркеце прадстаўлены тавары з 20 краін свету. У сярэднім у “Мацярыку” разлічваюць, што кожны пакупнік будзе пакідаць каля 10-15 рублёў. Для наведвальнікаў-аўтамабілістаў ёсць паркоўка на 360 машына-месцаў.