Футбалісты “Нёмана” ў суботу 25 лютага правялі ў гродзенскім манежы чарговы таварыскі матч. На гэты раз каманда Ігара Кавалевіча сустракалася з ФК “Баранавічы”, якія прадстаўляюць Першую лігу. Матч паміж супернікамі скончыўся з лікам 6:2 на карысць “Нёмана”.

Ужо да 26-й хвіліны гаспадары вялі на тры мячы, аўтарам якіх стаў Канцавы. Але яшчэ да перапынку госці здолелі скараціць адставанне. Спачатку на 29-й хвіліне Лукашын размачыў лiк, а на 41-й хвіліне Пятрэнка рэалізаваў пенальці і скараціў адставанне сваёй каманды на адзін мяч.

У другім тайме забівалі толькі гродзенцы. Савіцкі на свой рахунак запісаў дубль, таксама вызначыўся Кавалёнак.

“Нёман” – “Баранавічы” – 6:2

У матчы з ФК “Баранавічы” гродзенцы гулялі наступным складам: Курганскі (Жураў, 46), Пол Ралан (Яблонскі, 46), Хвалько (Жукоўскі, 73), Зубкоў (Дземідовіч, 62), Анюкевіч (Лешка, 46), Клімовіч, Яроцкі (Лявіцкі, 55), Савіцкі, Жукоўскі (Сянкевіч, 46), Бомбель (Журневіч, 59), Канцавы (Кавалёнак, 46).

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы