У пятніцу, 24 лютага, у гродзенскім шахматным клубе стартавала штогадовае першынство вобласці сярод работнікаў УУС па гульні ў шахматы. У такіх спаборніцтвах выступаюць два лепшыя супрацоўнікі з кожнага раёна. Усяго ў першынстве прымае ўдзел 48 чалавек, сярод іх і адна дзяўчына.
Спаборніцтвы праходзяць у 7 тураў, лепшыя сустрэнуцца ў фінале, каб вызначыць мацнейшага, які пасля будзе прадстаўляць Гродзенскую вобласць на чэмпіянаце рэспублікі.
«У нас праходзяць спаборніцтвы не толькі сярод супрацоўнікаў УУС, але і МНС, следчага камітэта, пракуратуры і г. д. У такіх спаборніцтвах безумоўна ёсць сэнс для супрацоўнікаў, гэта дапамагае ім развіваць мысленне і хутчэй вырашаць складаныя задачы. Мы кожны год выступаем паспяхова на чэмпіянаце рэспублікі, да прыкладу, у мінулым годзе лепшы супрацоўнік УУС у Гродне стаў лепшым і ў краіне. Хлопцы ў нас вельмi моцныя і разумныя, і гэта радуе», — распавёў галоўны суддзя спаборніцтваў Валерый Петрасян.