На першым у новым сезоне матчы варшаўскай «Легіі» з амстэрдамскім «Аяксам» пабываў спецыяльны госць — 25-гадовы Ян Янчылік з Гродна. Хлопца з абмежаванымі магчымасцямі запрасіў капітан польскай каманды Якуб Жэзьнічак. Пра гэта піша сайт «Легіі».
Гэта быў матч 1/16 Лігі Еўропы. Заўзятара з Гродна павітаў старшыня клуба «Легія» і падарыў фірмовую футболку. Гродзенец аддзячыў ручной вышыўкай ад сваёй мамы.
Ян змог наведаць музей клуба, стадыён, офіс, але галоўным пунктам быў вечаровы матч з галандцамі.
Хаця хлопец даўно заўзее за палякаў, ён раней у жыцці наогул не быў на футболе, бо мае ДЦП і перамяшчаецца толькі на вазку. У Беларусі стадыёны не прыстасаваныя да патрэб такіх людзей. Зрэшты, яго марай было патрапіць не проста на нейкі стадыён, а на стадыён любімай каманды. І «Легія» дапамагла яму здзейсніць мару.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…