З 20 лютага ўваход на горкі каробчыцкага «Алімпа» становіцца бясплатным. На такі крок адміністрацыя парку актыўнага адпачынку пайшла ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я для катання.
На сённяшні дзень на схілах яшчэ досыць снегу і «Алімп» працуе ў звычайным рэжыме. Але з 20 лютага платным для наведвальнікаў застанецца толькі пракат інвентара.
Нагадаем, з 26 студзеня гарналыжны адпачынак у Гродне стаў больш даступным. Уваходны квіток на коробчыцкi «Алімп» патаннеў тады амаль у два разы. Раней квіток у будні дзень каштаваў 10 рублёў, пасля цана знізілася да 6 рублёў. Таксама знізіўся і кошт квітка ў выходны дзень — з 15 да 8 рублёў.
Рэжым працы «Алімпа» застаўся ранейшым — па буднях да чацвярга ўключна з 16.00 да паўночы, у пятніцу — з 14.00 да 02.00, а ў суботу і нядзелю — з 10.00 да 02.00.