Святкаванне Дня абаронцы айчыны сёлета ў Гродне пачалі раней, чым звычайна. У суботу, 18 лютага, на Савецкай плошчы прайшло свята, арганізаванае Адміністацыяй Кастрычніцкага раёна горада і Заходнім аператыўным камандаваннем.
На плошчы былі прадстаўлены адны з лепшых воінскіх часцей ЗАКа, таксама сваю тэхніку прадставіла ДАІ i дэпартамент аховы. Упершыню для гараджан выставілі палатку са зброяй і амуніцыяй супрацоўнікі АМАПа. Кожны чалавек мог узяць у рукі зброю і прымерыць амуніцыю.