Здароўе і спорт

У Пышках «ракавыя клеткі» пераадольвалі бег з перашкодамі

У Міжнародны дзень дзяцей хворых ракам, 15 лютага, прайшоў першы ў Беларусі прабег ракавых і здаровых клетак. Арганізатары — Цэнтр ПОРА і фітнес-цэнтр «Адрэналін» — такім чынам падтрымліваюць 13-гадовага Яраслава Пазняка, які сутыкнуўся з анкалогіяй.

Удзельнікі прабегу былі загрыміраваныя пад здаровыя і ракавыя клеткі арганізма. Акрамя гэтага, на шляху ў ракавых клетак стаялі спецыяльныя перашкоды — сімвалы таго, што перамагае анкалогію і дапамагае чалавеку справіцца з захворваннем.

«Гэты прабег — метафара таго, што адбываецца ў арганізме хворага дзіцяці, клеткі якога вядуць барацьбу за выжыванне. Такім прабегам мы вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да гісторыі хваробы гродзенца Яраслава Пазняка. Хлопчыку патрабуецца сур’ёзная аперацыя ў Італіі. Пакуль ёсць час, нам важна сабраць неабходную суму», — распавяла дырэктар цэнтра ПОРА Ганна Ждановіч.

Больш падрабязна пра гісторыю хваробы Яраслава Пазняка можна даведацца ў афіцыйнай групе цэнтра ПОРА.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025