Мітынг-рэквіем прысвечаны 28-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана прайшоў у Гродне ў сераду 15 лютага. На памятнае мерапрыемства, якое традыцыйна праходзіць на вуліцы Курчатава каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, сабралася некалькі соцень чалавек: ветараны, адміністрацыя горада, школьнікі, прадстаўнікі сілавых структур і іншыя.

На мітынгу перад прысутнымі выступіў старшыня гродзенскага савета дэпутатаў Барыс Фёдараў.

«28 гадоў таму апошняя калона савецкіх войск пакінула тэрыторыю Афганістана. Сёння мы шануем памяць усіх удзельнікаў тых узброеных канфліктаў за межамі нашай краіны. Гісторыя сведчыць пра тое, што савецкія і беларускія ваяры прымалі ўдзел у 30 лакальных бітвах — афіцыйна пра шматлікія доўгі час не казалі. Любая вайна, незалежна ад яе маштабаў і мэтаў, пакідае глыбокі след у сэрцах і душах людзей. Мы дзякуем усім тым, хто вернуўся, дзякуем за мужнасць і стойкасць, актыўную грамадзянскую і адказную пазіцыю».

Некаторыя з гродзенскіх воінаў-інтэранцыяналістаў неаднаразова былі ў складзе саветаў дэпутатаў, працуюць у органах выканаўчай улады, у сферы адукацыі, навуцы, прадпрымальніцтве, а таксама на прадпрыемствах горада.

Даведка

У Афганістане ваявалі каля 3,5 тысячы жыхароў Гродзенскай вобласці. Не вярнуўся з вайны 71 чалавек. Па дадзеных 2017 года ў Гродна жыве 1200 чалавек, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане.