Горад

Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання выставілі на продаж

«Гроднагандальмаш» трапіў у спіс 19 прадпрыемстваў, акцыі якіх выстаўлены ў 2017 годзе на продаж. Пры гэтым гродзенскі завод прапануецца прыватызаваць, набыўшы цалкам увесь пакет акцый, што належаць дзяржаве. Абвестка з’явілася на сайце Міністэрства прамысловасці.

Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання існуе ад 1960 года і спецыялізуецца на выпуску тэхналагічнага абсталявання і запасных частак да яго для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Сярод найбольш пазнавальных тавараў яго вытворчасці - прамысловыя посудамыечныя машыны, электрычныя воданагравальнікі, электранасосы ды іншае.

За савецкім часам завод быў часткай Маскоўскага навукова-даследчага інстытута гандлёвага машынабудавання (ВНИИ Торгмаш), пасля распаду Саюза перададзены ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь і ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. Сайт прадпрыемста піша пра наяўнасць сучаснага абсталявання і вялікага досведу ў тэхналогіях металаапрацоўкі.

Таксама ва ўласнасці завода ёсць сталовая на 150 месцаў і інтэрнат на 380 койка-месцаў для супрацоўнікаў. Зараз тут працуе працуюць каля 300 чалавек.

Меркаваным пакупнікам акцый завода варта ўзяць пад увагу, што летась «Гродзенская праўда» паведамляла аб тым, што згодна з планам рэгенерацыйнай застройкай гістарычнага цэнтра Гродна і падаўжэннем вуліцы Астроўскага да вуліцы Будзёнага прадугледжваецца максімальна скарыстаць азначаную тэрыторыю для жылой забудовы.

Архітэктары тлумачылі, што размешчаныя тут прамысловыя прадпрыемствы, у пералік каторых патрапіў і «Гродноторгмаш», плануецца ўбраць, а будынкі перапрафіляваць пад грамадскае прызначэнне. Частку карпусоў завода збіраюцца знесці, на месцы іншых зрабіць шматузроўневы паркінг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025