Людзі і справы

Гродзенская хакеістка ў складзе зборнай Расіі стала ўладальніцай залатых медалёў Універсіяды 2017

Лепшая беларуская хакеістка Лідзія Маляўка 8 лютага ў складзе зборнай Расіі стала ўладальніцай залатых медалёў зімовай Універсіяды-2017, якая праходзіла ў Алма-Аце. Аб поспеху ўраджэнкі Гродна не забыліся на Радзіме і таксама павіншавалі яе з перамогай.

Лідзія пачала займацца хакеем у Гродне, але пасля апынулася ў перспектыўнай мінскай камандзе «Пантэра», там дзяўчына гуляла тры гады. За гэты час гродзенка са сваёй камандай дамаглася сур’ёзных вынікаў у Еўропе. За добрымі вынікамі каманды рушылі ўслед і мэты аб стварэнні моцнай зборнай Беларусі. Але ў адзін момант усё павалілася і ўсім гульцам прыйшлося шукаць новыя каманды.

«Я доўга чакала наступнага сезону, але гэта так і не адбылося, тады трэба было ісці далей. Было досыць варыянтаў куды паехаць у Расіі, выбар выпаў на Адзінцова — ХК „Камета“. Там я гуляла два гады, але пасля з’ехала ў Краснярск, дзе стала выступаць за мясцовую „Бiрюсу“. А ўжо там я і атрымала расійскае грамадзянства, і стала бронзавым прызёрам ЖХЛ».

Пасля атрымання грамадзянства, гродзенка за сваю паспяховую гульню ў клубе адразу была выкліканая ў зборную Расіі, дзе правяла шмат матчаў на розных турнірах.

«Я цягнула з грамадзянствам, бо спадзявалася і верыла, што ў Беларусі ўсё-такі будзе каманда. Але яе так і не зрабілі. А мне трэба было развівацца — я хацела гуляць. На Радзіме ўсё развалілася, а пакуль выйдзе на нармальны ўзровень — пройдзе шмат гадоў. У выніку, я стала гуляць за Расію. У гэтай зборнай мяне цяпер усё задавальняе і я паступова іду да сваёй мэты — хачу трапіць на Алімпійскія гульні».

На дадзены момант самае сур’ёзнае дасягненне за зборную Расіі ў Лідзіі звязана з перамогай на Універсіядзе 2017. Усяго за турнір гродзенка закінула 2 шайбы і адзначылася 1 перадачай.

«Цяжка было ў фінале з Канадай, калі суддзі былі не за нас. Але ў выніку мы даказалі, што можам абгуляць і суддзю, і суперніка. Мы з камандай былі адным цэлым і заслужана перамаглі не толькі Канаду, але і ўсіх супернікаў».

У Гродна Лідзія прыязджае рэдка, мае шчыльны графік. Сувязь з роднымі дзяўчына падтрымлівае дзякуючы інтэрнэту. Дарэчы, два браты Лідзіі - Сяргей і Аляксандр Маляўка таксама гуляюць у хакей на прафесійным узроўні. Хлопцы ўжо некалькі гадоў выступаюць за асноўную каманду гродзенскага «Нёмана».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025