Такім спосабам Дзмітрый вырашыў зрабіць падарунак у Дзень закаханых сваёй дзяўчыне Марыне, з якой сустракаецца ўжо 10 гадоў. Яна не чакала такога падарунку, ледзь не расплакалася ды сказалу хлопцу “Так”.
“Я чакала прапановы, але не думала, што яна адбудзецца менавіта ў гэтым месцы і пры такой колькасці чалавек. Я ў шоку, але вельмі шчаслівая. І вельмі ўдзячная арганізатарам за такое мерапрыемства”, – сказала Марына.
Прызнанне гродзенца адбылося падчас флэшмобу, у той момант, калі з плошчы вялася прамая трансляцыя. Атрымалася, што Дзмітрый прапаноўваў руку і сэрца каханай на вачах у тысяч.
“Калі па-сапраўднаму кахаеш чалавека, то забываеш, дзе ты і як ты. А ў нашым выпадку было вельмi шмат людзей, але ў мяне ўсё атрымалася. З вядучымі я дамовіўся загадзя”, – cказаў хлопец.
Арганізатары флэшмобу – тэлеканал “Гродна плюс” і іншыя спонсары – падарылі пары пуцёўку на адпачынак. Куды – закаханыя ўжо выберуць самі.
