Фота: Ірына Новік
У Гродне ствараецца адзіная электронная база хатніх жывёл, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара гарадской ЖКГ Сяргей Сямашка.
Штодня супрацоўнікі УЖРЭП Ленінскага і Кастрычніцкага раёна ўносяць у яе дадзеныя аб хатніх гадаванцах гродзенцаў.
«Ствараецца адзіная гарадская база адразу з некалькімі мэтамі. Па-першае, гэта кантроль за ўтрыманнем хатніх гадаванцаў, па-другое, адна з мер барацьбы з безнагляднымі жывёламі і інфекцыйнымі захворваннямі, якія яны пераносяць», — адзначыў Сяргей Сямашка. Ён падкрэсліў, што ўнясенне ў базу хатніх гадаванцаў дасць магчымасць таксама хутчэй вырашыць пытанне са згубленымі хатнімі жывёламі: у выпадку адлову з боку адпаведных службаў іх адразу ж перададуць гаспадарам. Адзіная база дазволіць пракантраляваць ці прышчэплены хатнія гадаванцы, аператыўна праверыць, ці зарэгістраваныя яны.
«Высветліць ці зарэгістраваны, напрыклад, сабака, упаўнаважаная асоба зможа нават падчас выгулу. Зрабіць гэта можна будзе з дапамогай смартфона або планшэта. Доступ да адзінай базы будзе ў камунальных службаў, прадстаўнікоў Спецаўтагаспадаркі, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ветэрынарных лекараў», — адзначыў Сяргей Сямашка. Пакуль сістэма працуе ў тэставым рэжыме. Запусцяць яе пасля таго, як будуць сабраныя ўсе дадзеныя, вырашаны пытанні з праграмным забеспячэннем. Тады ж будзе прынята рашэнне аб далейшым развіцці гэтай базы, надання ёй новых тэхналагічных рашэнняў. У першапачатковым выглядзе ў базе будзе ўтрымлівацца ўся неабходная інфармацыя аб гадаванцы, кантакты гаспадароў.
Сёння ў Гродне зарэгістравана каля 10 тыс. катоў і сабак.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…