Незвычайны ЗАГС адкрыюць у Гродне 14 лютага

У Гродзенскім абласным тэатры лялек 14 лютага адкрыюць «тэатральны загс», паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі тэатра.

Незвычайны загс будзе працаваць толькі адзін дзень, падчас святочнага вечара да Дня святога Валянціна, які лялечны тэатр штогод адзначае творча.

Закаханыя госці змогуць здзейсніць жартоўны шлюб і нават атрымаць сведчанне пра яго. Галоўнай падзеяй вечара стане пастаноўка Love story, падчас якой абяцаюць рамантычны шпацыр па патаемных кутках душы. Гледачы ўбачаць на сцэне розныя гісторыі пра каханне.

Трупа тэатра прапануе працягнуць вечар у цёплым коле пад гукі жывой музыкі, наведаць фотазоны, сфатаграфавацца з німфамі або паспрабаваць прыадчыніць завесу будучыні. Можна будзе ўбачыць велізарную валянцінку з пажаданнямі і прызнаннямі ў каханні тысяч гарадзенцаў.

Супрацоўнікі тэатра збіралі іх на працягу двух тыдняў падчас адмысловай акцыі праз сацыяльныя сеткі і пошту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025