Здароўе і спорт

«Нёман» стаў другім на турніры «Белазавец-2017»

Вырашальны матч за другое месца на турніры «Белазавец-2017» скончыўся нічыёй «Нёмана» з камандай «Смалявічы-CТI». Але толькі за кошт лепшай статыстыкі гродзенцы здолелі скончыць турнір вышэй за iх апошняга суперніка.

Чатыры дні на штучным полі жодзінскага стадыёна «Тарпеда» гродзенцы прымалі ўдзел у турніры, які другі год запар арганізуе «Тарпеда-БелАЗ» у мэтах перадсезоннай падрыхтоўкі і наладжвання сяброўскіх сувязяў паміж камандамі. Дружына Ігара Кавалевіча на турніры правяла тры гульні.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман» — 1:0
«Нёман» — «Іслач» — 3:0

Свой апошні матч супраць «Смалявічы-CТI» гродзенцы праводзілі наступным складам: Жураў (Шышлоў, 46), Яблонскі, Хвалько, Горбач (Бомбель, 60), Анюкевіч, Савасцьянаў (Яроцкі, 46), Зубкоў (Забелін, 85), Савіцкі (Журневіч, 60), Жукоўскі (Сянкевіч, 46), Канавалаў (Цэслюкевіч, 46), Лакціёнаў (Кавалёнак, 60).

Запасныя: Курганскі, Квенцар, Дземідовіч.

Абыграць каманду з Першай лігі «Нёману» не ўдалося. Адзіны мяч у вароты суперніка забіў Лакціёнаў на 43-й хвiлiне.

«Нёман» — «Смалявічы-СТІ» — 1:1

Пераможцам турніру «Белазавец-2017» з 9 ачкамі стала каманда «Тарпеда-БелАЗ». За кошт лепшай статыстыкі на другім месцы — «Нёман», які набраў 3 ачка, на трэцім — «Смалявічы-СТI» таксама з 3 ачкамі. А чацвёртае месца заняла «Іслач», ачкоў гэтая каманда не набрала.

Лепшымі гульцом у складзе «Нёмана» на турніры стаў Яўген Савасцьянаў.

Па выніках турніра ў Жодзіне ў камандзе не застануцца Уладзіслаў Сотнік і Аляксандр Новік. Украінцы Руслан Зубкоў, Раман Лакціёнаў і Мікіта Канавалаў, а таксама камерунец Жан-Патрык Абуна зрабілі нядрэннае ўражанне і застануцца пакуль у стане каманды.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025