З лікам 1:0 жоўта-зялёныя прайгралі першы матч на турніры «Белазавец-2017». Крыўдзіцелямi гродзенцаў сталі гаспадары розыгрышу «Тарпеда-БелАЗ».

Каманда Ігара Кавалевіча правяла добры спарынг супраць дасведчанага суперніка. На працягу ўсяго матчу гродзенцы не адседжваліся ў абароне і шмат атакавалi. Вось толькі прабіць вароты суперніка «Нёману» не атрымалася. Гаспадары таксама гулялі ў актыўны футбол і адзiн з іх нападаў на 44-й хвіліне завяршыўся ўдала. Гол у вароты гродзенцаў забіў Імярэкаў.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман» — 1:0.

«Нёман» гуляў наступным складам:

Жураў (Курганскі, 46), Яблонскі (Сотнік, 46; Дземідовіч, 75), Хвалько, Горбач (Забелін, 60), Анюкевіч (Квенцар, 64), Зубкоў (Бомбель, 71), Савасцьянаў (Сянкевіч, 46), Савіцкі (Журневіч, 69), Жукоўскі (Яроцкі, 46), Цэслюкевіч (Канавалаў, 46), Лакціёнаў (Кавалёнак, 60).

Табліца турніра выглядае наступным чынам:
1. Смалявічы СТІ 3
2. Тарпеда-БелАЗ 3
3. Нёман 0
4. Іслач 0

Наступную гульню на турніры гродзенцы правядуць супраць «Іслачы», матч пройдзе 10 лютага.