Выстаўка “У сялянскай хаце мiнулага”, створаная на аснове этнаграфiчных калекцый Гродзенскага гiсторыка-археалагiчнага музея, дэманструе традэцыйны інтэр’ер беларускага народнага жылля пачатку XX стагодзя. Экспазіцыя адкрылася 10 лютага і прабудзе ў музеі да сярэдзіны вясны.
Выкарастаныя этнаграфiчныя экспанаты канца XIX – пачатку XX стагодзя: мэбля, посуд, бандарныя i плеценыя вырабы, тканыя ручнiкi, посцiлкi, дываны i iншыя рэчы хатняга ўжытку – раскрываюць шырокую панараму народнага жыцця, яго паўсядзённы лад i рытм.
У аснове экспазiцыi выстаўкi – унутраная прастора сялянскага жылля, умоўна падзеленная на часткi: “покуць”, “бабiн кут”, “дзiцячы кут”, “рамесная майстэрня”.
Выстаўка працуе штодзённа (акрамя паняделка) з 10.00 да 18.00 па адрасе вул. Ажэшкi, 37.













