Здароўе і спорт

«Белазавец-2017»: «Нёман» буйна абыграў «Іслач»

Буйнай перамогай «Нёмана» скончыўся другі матч на турніры «Белазавец-2017». У пятнiцу, 10-га лютага, падапечныя Ігара Кавалевіча з лікам 4:0 абыгралі ФК «Іслач».

Забітымі мячамі ў жоўта-зялёных адзначыліся: Лакціёнаў, Канавалаў, дубль на свой рахунак запісаў Сянкевіч.

«Нёман» — «Іслач» — 4:0

Гродзенцы выступалi наступным складам: Курганскі (Шышлоў, 46), Яблонскі (Анюкевіч, 46), Хвалько (Дземідовіч, 72), Новік (Горбач, 46), Абуна (Квенцар, 56), Савасцьянаў (Яроцкі, 65), Зубкоў (Забелін, 46), Савіцкі (Цэслюкевіч, 46), Жукоўскі (Сянкевіч, 46), Канавалаў (Бомбель, 46), Лакціёнаў (Журневіч, 59).

Варта адзначыць, што ў гэтым матчы за «Нёман» прымаў удзел камерунец Жан-Патрык Абуна. У трэніровачным лагеры жоўта-зялёных левы абаронца з’явіўся зусім нядаўна.

У суботу, 11 лютага, «Нёман» правядзе матч за другое месца ў турніры з ФК «Смалявічы-СТI». Датэрміновае першае месца ўжо ўзялі гаспадары — «Тарпеда-БелАЗ».

Перад заключным днём турніру «Тарпеда-БелАЗ» мае ў сваім актыве 6 ачкоў, «Нёман» і «Смалявічы-СТI» — па 3 ачкі, «Іслач» выніковых балаў не набрала.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025