У сераду 8 лютага ў Мінску прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе. Па яго выніках гродзенскі “Нёман” першы тур правядзе дома, дзе будзе прымаць мазырскую “Славія”.

У другім туры каманда Ігара Кавалевіча сустрэнецца з “Іслаччу” ў Мінску, а ў наступным туры будзе прымаць дома “Слуцк”.

Старт чэмпіянату ў Вышэйшай лізе для гродзенцаў намечаны на 1 красавіка. З поўным календаром матчаў з удзелам “Нёмана” ў новым сезоне можна азнаёміцца тут.

Як і ў мінулым годзе, лёсаванне на старце сезона падкідвае гродзенцам сераднякоў чэмпіянату, з якімі можна змагацца на роўных і ў кожным матчы браць па 3 ачкі.

Але варта адзначыць, што ў 2016 годзе чаканні гродзенскіх заўзятараў не спраўдзіліся. Старт удалага календара быў цалкам правалены, а вынікам няўдалых гульняў стала адстаўка галоўнага трэнера Сяргея Саладоўнікава.

Зараз жа ля стырна жоўта-зялёных Ігар Кавалевіч, які ўзначаліў “Нёман” у канцы першага круга мінулага сезону. Па праведзеных гульнях каманду Кавалевіча называлі сур’ёзным супернікам, які змагаўся за кожнае ачко.

Пастаўленую летась задачу – захаваць прапіску ў Вышэйшай лізе, гродзенцы выканалі. Яшчэ ў канцы сезона Кавалевіч у некаторых гульнях казаў, што “Нёману” не хапае добрых гульцоў.  Цяпер сітуацыя іншая, пакуль iдзе міжсезонне, у спецыяліста ёсць час каб сабраць магутную каманду і годна выступіць у новым сезоне, тым больш старт календара гэтаму чарговы раз спрыяе.

Як паведамляе ФК “Славія”, Ігар Кавалевіч да першага свайго супернiка паставіўся спакойна.
 

“Славія” – добрая каманда. У мінулым сезоне згулялі ўнічыю. Камандам удалося атрымаць хатнія перамогі. Вялікія змены ў складах адбываюцца ў міжсезонне і ў нас, і ў мазыран. Гуляць першую сустрэчу чэмпіянату дома – гэта дадатковыя эмоцыі. Паўтаруся, у камандзе ў нас будзе шмат пачаткоўцаў. Пачынаць дома? Ёсць плюсы, ёсць і мінусы. Але больш, усё ж такі плюсаў”.

 

Зараз гродзенцы знаходзяцца на першым зборы, у якім прымаюць удзел у турніры “Белазавец-2017”. У чацвер 9 лютага “Нёман” сустрэнецца з гаспадарамі турніру – жодзінскім “Тарпеда”.