Да запуску новай інтэлектуальнай гульні ў Гродне засталіся лічаныя дні. «Патасоўка» стане адной з самых сучасных гульняў фармату паб-квіз на тэрыторыі СНД. Арганізатары змаглі захаваць утульную атмасферу класічнага паб-квіза, арганічна дадаўшы сучасныя тэхналогіі.
Ідэя «Патасоўкi» ў тым, што гульні стануць больш цікавымі за кошт адмысловых праграм, якiя арганізатары падрыхтавалі для прылад на Android і iOS. Спампаваць прыкладанне можна будзе ў Google Play і AppStore, а скарыстацца ім непасрэдна ў дзень гульні ў загадзя вызначаным месцы.
«У Гродне праводзіцца каля пяці розных, але вельмі падобных адзін ад аднаго паб-квізаў і віктарын. За кошт новаўвядзенняў мы будзем адрознівацца. Назваўшы нашу гульню „Патасоўкай“, мы хочам падкрэсліць, што ўсім нам трэба выйсці за рамкі нормаў, трэба атрымаць сваю порцыю адрэналіну, пасля напружанага працоўнага дня. Мы хочам, каб людзі пазмагаліся з іншымі камандамі плячом да пляча, сабраўшы сваю крутую каманду з сяброў, блізкіх і калег па працы. Ну і вядома, трэба памятаць, што „Патасоўка“ — гэта заўсёды весела», — распавядае адзін з арганізатараў інтэлектуальнай гульні Арцём.
Для ўводу адказу на пытанні каманды будуць выкарыстоўваць смартфон або планшэт. Гэта дазволіць укараніць сістэму бонусаў для кожнага тура, недаступную для рэалізацыі пры гульні на паперы. Гэтак жа, на смартфонах і планшэтах будзе дублявацца тэкст пытання, які будзе агучваць вядучы — гэта дазволіць удзельнікам з любога месца ў зале перачытаць тэкст пытання.
«Мы з радасцю падзелімся адным з падрыхтаваных планшэтаў для максімальна камфортнай гульні», — кажуць арганізатары тым, у каго будуць праблемы са сваёй тэхнікай.
Праграмнае забеспячэнне «Патасоўкi» ўжо прайшло тэставанне ў палявых умовах. Так, у пачатку студзеня ў інтэлектуальную гульню пагулялі ў вайсковай частцы на Вішняўцы.
«Мы на пару гадзін разнастаілі побыт ваеннаслужачых сваім мерапрыемствам, што дазволіла выпрабаваць нашу гульню і парадаваць салдат адначасова. Ад рабят мы атрымалі добрую зваротную сувязь у выглядзе водгукаў і пажаданняў».
Плануецца, што «Патасоўка» будзе праходзіць раз у 2 тыдні ў папулярных барах і рэстаранах Гродна. Каб прыняць удзел у гульні, капітан каманды павінен зарэгістравацца на сайце.
Першая гульня адбудзецца ў чацвер 16 лютага ў кафэ-піцэрыі «Панарама».
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…