4G ад МТС сёння ахоплівае каля 75% гарадскога насельніцтва Беларусі - больш за 30 гарадоў, у тым ліку Гродна і Ваўкавыск. У Лідзе сувязь LTE будзе даступна неўзабаве. Пры гэтым у Гродне абаненты пампуюць больш, чым у іншых рэгіёнах.

На кожнага з гродзенскіх 4G-абанентаў прыходзіцца прыкладна на 15% больш трафіку ў суткі, чым у сярэднім па краіне, за выключэннем Мінска, паведамілі ў прэс-службе МТС.

Выпрабаваць паслугі LTE ў рэгіёнах ужо паспелі больш за 520 тысяч чалавек. Пасля Мінску па актыўнасці карыстальнікаў на другім і трэцім месцы знаходзяцца Брэст і Гродна адпаведна. LTE ад МТС працуе па-за межамі Мінска з канца снежня 2016 года.