З пагаршэннем надвор’я 7 лютага ў Гродне пачасціліся ДТЗ. Каля 15.00 на скрыжаванні вуліцы Горкага і 17 верасня адбылася аварыя з удзелам тралейбуса і легкавога аўтамабіля. У момант сутыкнення ніхто не пацярпеў.
На месцы ДТЗ хутка прыехала ДАІ. Відавочцы паведамляюць, што легкавы аўтамабіль Toyota пераязджаў скрыжаванне, калі на хуткасці ў яго ўрэзаўся тралейбус.
Toyota выязджала з Горкага на Камунальную, перасякаючы Віленскую, паведамляе s13.ru. Са словаў кіроўцы, ён спыніўся на сфетлафоры паміж Горкага і Віленскай, а калі паехаў на зялёны, злева атрымаў удар ад тралейбуса, што ехаў ад «Рэмбыттэхнікі».
Легкавы аўтамабіль атрымаў сур’ёзныя механічныя пашкоджанні.