Такога тыпу нумар прэзентавалі на турыстычнай выставе «Профтур-2017». Гэта новы сумесны праект турысцка-экскурсійнага ўнітарнага прадпрыемства «Беларустурыст» і канцэрна «Беллегпрам» па папулярызацыі айчынных брэндаў: гасцінічны нумар, у якім усе прадметы інтэр'еру — ад мэблі і да хатняга тэкстылю — выкананы з натуральных матэрыялаў беларускіх вытворцаў. Мэбля з натуральнага дрэва, ільняныя пасцельныя прыналежнасці і ручнікі, гліняны посуд — такія нумары будуць уладкаваны ў сетцы гасцініц «Беларустурыста», куды ўваходзіць і гродзенская гасцініца «Турыст», паведамляе Гродзенскі Зялёны партал.

«Я думаю, што ўсплёск цікавасці да Беларусі абгрунтаваны шмат у чым нашай самабытнасцю. Мы павінны ісці да вытокаў, павінны ісці да каранёў. Гэта тое, што цікава людзям. Да таго ж, мы вельмі чыстая краіна. І гэта не толькі пра нашыя гарады, пра нашыя лясы і рэкі. Але таксама гэта і пра нашу прадукцыю — экалагічна чыстую і натуральную, гэта таксама вельмі добры брэнд і на яе за мяжой добры попыт», — адзначыла генеральны дырэктар прафсаюзнага тураператара Людміла Сянькоўская.

Дарэчы, Людміла Сянькоўская ўладкаванню гасцінічных нумароў надае асаблівую ўвагу. У гатэлях «Беларустурыста» ўжо прымаюць гасцей «Замкавыя нумары», убранне якіх выканана ў стылі княскіх пакояў.

«Беларустурыст» таксама прэзентаваў яшчэ і кулінарныя праекты. Вялікай папулярнасцю карыстаецца праект «Смак беларускай вёскi». Гэта цэлы гастранамічны тур, у рамках якога турысты могуць паспрабаваць стравы па старадаўніх беларускім рэцэптах. Прычым у кожным рэгіёне свае асаблівыя рэцэпты і спосабы прыгатавання, якія сыходзяць каранямі глыбока ў мінулае. У гэтым годзе на прафсаюзнай экскурсійна-турыстычнай выставе «Профтур-2017» прадстаўлены і праект «Шляхецкі густ» — стравы, якія каштавалі шляхцічы і вяльможы.


Рапсовое масло добывают из семян рапса. Эта культура широко используется для производства растительного масла и маргарина. По всем своим свойствам масло рапсовое напоминает оливковое масло. особенно полезно это масло для женского пола. Оно прекрасно подходит для увлажнения кожи, и способно возвратить блеск и здоровье волосам.