Яшчэ нядаўна будынак канца XIX стагоддзя па вуліцы 2-й Працоўнай, 3 быў на мяжы зносу. Але ў 2016 годзе знайшоўся інвестар, які вырашыў даць закінутаму будынку другое жыццё. У будучыні там размесціцца медыцынскі цэнтр.

Уласнікам стала прыватная фірма «Пане», якая набыла нерухомасць у 2016 годзе на аўкцыёне. Канчатковая цана не паведамляецца. Зараз у Мінску распрацоўваецца праектная дакументацыя па рэканструкцыі дома.

Вядома, што цагляны двухпавярховы будынак з падвалам агульнай плошчай 379,7 м2 быў пабудаваны ў 1894 годзе.

Варта адзначыць, што за апошнія некалькі месяцаў у цэнтры Гродна ўсё больш закінутых дамоў знаходзяць новых уладальнікаў.