Людзі і справы

Памёр гродзенскi краязнаўца Віктар Саяпін

Вядомы краязнаўца, калекцыянер, аўтар мноства кніг пра гісторыю Гродна Віктар Саяпін памёр на 68 годзе жыцця ўвечары 2 лютага 2017. Страшная хвароба прыйшла да Віктара Юр’евіча зусім нечакана, але ратавацца ад яе ўжо было позна.

[irp posts="10 705″ name="Развітанне з Віктарам Саяпіным адбудзецца ў суботу 4 лютага"]

Усё сваё жыццё Віктар Саяпін прысвяціў роднаму гораду. Ужо з пятага класа ён пачаў фармаваць калекцыю пра Гродна — выразаў газетныя і часопісныя публікацыі, збіраў буклеты і паштоўкі. У юнацтве ён шмат фатаграфаваў. Ужо ў сталым узросце Віктар Юр’евіч узяўся за сур’ёзную пошукавую працу ў бібліятэках.

Пасля выхаду на пенсію стаў як на працу хадзіць у архівы. Хадзіў ён туды з адзінай мэтай — даведацца, як жылі, працавалі, чым захапляліся, дзе праводзілі вольны час гродзенцы.

«Я сам гродзенец у чацвёртым пакаленні па мамінай лініі. А мае ўнукі наогул у шостым. Радавод вывучыў да XVIII стагоддзя. Ува мне цячэ кроў беларускіх, рускіх, украінскіх і нават нямецкіх продкаў», — пра гэта яшчэ ў 2012 годзе Віктар Саяпін распавядаў карэспандэнту «Гродзенскай праўды».

Дваццаць пяць гадоў Віктар Юр’евіч адпрацаваў у мытнай службе. Ён прайшоў шлях ад інспектара да намесніка начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Неаднаразова быў прадстаўлены да высокіх дзяржаўных узнагарод.

Апошняя кніжка, якую паспеў выпусціць краязнаўца — «Гродна i гродзенцы 1944−74». На яе прэзентацыі гісторык Ігар Трусаў сказаў: «Кнігамі Саяпіна будуць карыстацца яшчэ 150 гадоў».

17 верасня 2016 года, на 888 годзе горада, iмя Віктара Саяпіна ўнеслі ў Кнігу Славы Гродна (на фота ніжэй).

Раней, у 2013 годзе, стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі імя Ядкоўскага.

Віктар Юр’евіч хацеў яшчэ пісаць і вывучаць гісторыю Гродна. Планаў у яго было шмат, але лёс распарадзіўся інакш. Свае апошнія рукапісы на чарговую кнігу краязнаўца ў канцы 2016 года перадаў у рэдакцыю «Гродзенскай праўды». Гэтая кніга, калi пра яе не забылi ў газеце, павiнна быць пра вуліцы Гродна — у цвёрдай вокладцы, якаснага выканання.

Рэдакцыя Hrodna.life выказвае спачуванні ўсім родным і блізкім людзям Віктара Юр’евіча.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Дзевятоўцы з’явіцца новая кавярня

На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…

15 мая 2025

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025