Прайграная гульня з “Юнацтвам” пакінула асадак у заўзятараў “Нёмана”. Многія ішлі на матч з “Шахцёрам”, што адбыўся 2 лютага, з упэўненасцю, што гаспадары прадэманструюць зусім іншую гульню, чым з мiнскай камандай. Так і атрымалася. “Нёман” на працягу ўсяго матчу стараўся гуляць у моцны хакей і заслужана абыграў салігарчан з лікам 3:0

Першы перыяд у каманд атрымаўся баявы, але з мінімальнай колькасцю кідкоў. Пад занавес дваццаціхвілінкі гаспадары актывізаваліся, але закінуць ім так і не ўдалося.

Старт другога перыяду пачаўся з момантаў каля варот “Нёмана”, але ўжо праз некалькі хвілін гродзенцы зноў завалодалі ініцыятывай, што і прынесла свой плён. Спачатку на 26-й хвіліне вызначыўся Стэфановіч. А за 5 секунд да канца перыяду Коршунаў падвоіў перавагу гродзенцаў.

У трэцім перыядзе, гульцы “Шахцёра” шмат кідалі па варотах Труса, але ў гэты вечар  ім  не было наканавана адрозніцца. Кропку ў матчы на 29 -й хвіліне паставіў Дадонаў.

“Нёман” – “Шахцёр” 3:0 (0:0, 2:0, 1:0)

галы:
26.47 1:0 – Стэфановіч (Брыкун, Рэмезаў)
39.55 2:0 – Коршунаў (Баярчук, С.Маляўка, – бол.)
48.39 3:0 – Дадонаў (Стэфановіч, Рэмезаў)

Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў адзначыў, што каманды на працягу ўсёй гульні добра рухаліся, але не ўсё у iх атрымлівалася. Вынікам Пушкоў застаўся задаволены і павіншаваў сваю каманду з перамогай.

У турнірнай табліцы без зменаў. “Юнацтва” працягвае ісці на першым месцы з 93 ачкамі. У “Нёмана” 86 ачкоў.

Наступную гульню гродзенцы правядуць таксама супраць “Шахцёра”, толькі ўжо ў Салігорску. Матч пройдзе ў суботу, 4 лютага.