Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 17:32

Гродзенскі блогер стварыў петыцыю за захаванне драўлянай архітэктуры горада

Закінуты дом па вул. Горкага 5. (фота belsat.eu)

Блогер Яўген Аснарэўскi стварыў чарговую петыцыю. Гэтым разам гродзенец выступіў за захаванне драўляных будынкаў горада. Яўген плануе з дапамогай петыцыi звярнуць увагу гарадскіх уладаў і Міністэрства культуры на ўнікальныя помнікі архітэктуры, якім пагражае знос.

“Лічу, што першая петыцыя, пра помнік Стэфану Баторыю, дасягнула мэты. Такія петыцыі прыцягваюць шмат увагі да праблемы, а праблема з драўлянай архітэктурай у нашым горадзе сапраўды ёсць. У той жа Вільні аналагічныя будынкi прыведзены ў парадак і выдатна глядзяцца.

Трэба разумець, што драўляная спадчына – не менш важная за каменную. Цяпер ідзе барацьба за турыста, а заходняму турысту такія будынкі могуць быць нават цікавыя. Каменнай старадаўняй архітэктуры ў іх сваёй поўна, а вось драўляная – гэта асаблівасць дадзенага рэгіёну, яе трэба прасоўваць. Акрамя таго, захоўваць такія будынкі абавязак беларусаў, гэта наша спадчына і яна не павінна знішчацца”, – распавёў Яўген Hrodna.life.

Адрэстаўраваны драўляны дом у Вільні. (фота varandej)
Адрэстаўраваны драўляны дом у Вільні. (фота varandej)

Блогер лічыць, што закінутыя драўляныя пабудовы ў цэнтры Гродна яшчэ можна выратаваць.

“Не такi ўжо і дрэнны стан у нашых будынкаў. Гэта невялікія пабудовы, нават у выпадку замены цэлых частак гэта не будзе каштаваць нейкіх шалёных грошай. Гэта не тое самае, што адбудоўваць храмы. Было б жаданне”.


Чытайце таксама: Новы Свет – горад, які мы страцілі за некалькі гадоў


У першую чаргу Яўген просіць гарадскія ўлады і Міністэрства культуры садзейнічаць унясенню гродзенскай драўлянай спадчыны, а менавіта дамоў па вуліцах Горкага 5, Міцкевіча 7 і 9 і Ваўковіча 23 у спіс гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама рэстаўрацыі гэтых будынкаў.

Мінулую петыцыю Аснарэўскага – за ўстаноўку помніка Стэфану Баторыю ў Гродне – падпісала больш за 1300 чалавек.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: