Прэзентацыя новай кнігі Віктара Саяпіна «Гродна і гарадзенцы 1944−74» прайшла 26 студзеня ў абласной бібліятэцы. Нягледзячы на вымушаную адсутнасць аўтара, у залі не было вольных месцаў.
Ажыятаж выклікала кніга, якая апісвае зусім нядаўнюю гісторыю нашага горада, героямі якой моглі стаць нават прысутныя на прэзентацыі госці. На сустрэчы выступілі як выдавец з рэдактарам кнігі, так і шматлікія сябры краязнаўцы.
Бібліятэка прадэманстравала экспазіцыю з фатаграфій горада і гараджан ад пачатку ХХ ст. да 1970-х гадоў, многія са здымкаў аўтарства Віктара Саяпіна, які яшчэ ў 1970-я гады пачаў фатаграфаваць Гродна.