З нагоды Дня памяці ахвяр Халакоста ў Гродне пройдзе «Марш Жыцця»

Іудзейская абшчына Гродна разам з міжнародным праектам «Кіслеў» да сусветнага Дня памяці ахвяр Халакоста (27 студзеня) правядзе памятнае мерапрыемства «Гродна ведае, Гродна памятае». У яго ўключаны ў тым ліку і «Марш Жыцця», які пройдзе 29 студзеня.

Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел таксама дыпламаты, консульскія супрацоўнікі і прадстаўнікі адміністрацыі горада.

«27 студзеня 1945 года быў вызвалены самы вядомы канцлагер — Асвенцім. Нашых суайчыннікаў - гродзенскіх яўрэяў - у час акупацыі вывозілі масава акурат у гэты лагер смерці. Мы лічым, што мерапрыемства „Гродна ведае, Гродна памятае“ важнае для горада, бо ў Асвенцыме паміралi і гродзенцы. Мы не павінны забываць гісторыю і нашых гараджан, якія загінулі проста таму, што былі яўрэямі», — распавёў прадстаўнік праекта «Кіслеў» Натан Шамсутдынаў.

«Марш Жыцця» пройдзе 29 студзеня ў 11:00 ад мемарыяльнай дошкі Гродзенскага гета № 1 да сінагогі. У самым малітоўным доме пройдзе запальванне свечак памяці і музычна-тэатралізаваная пастаноўка «Дзеці вайны».

[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025