Іудзейская абшчына Гродна разам з міжнародным праектам «Кіслеў» да сусветнага Дня памяці ахвяр Халакоста (27 студзеня) правядзе памятнае мерапрыемства «Гродна ведае, Гродна памятае». У яго ўключаны ў тым ліку і «Марш Жыцця», які пройдзе 29 студзеня.
Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел таксама дыпламаты, консульскія супрацоўнікі і прадстаўнікі адміністрацыі горада.
«27 студзеня 1945 года быў вызвалены самы вядомы канцлагер — Асвенцім. Нашых суайчыннікаў - гродзенскіх яўрэяў - у час акупацыі вывозілі масава акурат у гэты лагер смерці. Мы лічым, што мерапрыемства „Гродна ведае, Гродна памятае“ важнае для горада, бо ў Асвенцыме паміралi і гродзенцы. Мы не павінны забываць гісторыю і нашых гараджан, якія загінулі проста таму, што былі яўрэямі», — распавёў прадстаўнік праекта «Кіслеў» Натан Шамсутдынаў.
«Марш Жыцця» пройдзе 29 студзеня ў 11:00 ад мемарыяльнай дошкі Гродзенскага гета № 1 да сінагогі. У самым малітоўным доме пройдзе запальванне свечак памяці і музычна-тэатралізаваная пастаноўка «Дзеці вайны».
[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]