Пасля публікацыі матэрыяла аб тым, што музей Януша Парулiса мае сур’ёзныя праблемы, гродзенцы i не толькi дапамаглі калекцыянеру грашыма, якіх хапiла на арэнду i нават на будучае добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

У студзені, да 25 чысла, калі з’явілася публікацыя Hrodna.life, з наведвальнікаў у Януша было толькі тры чалавекі. Але ўжо на наступны дзень у музей прыйшлі людзі.

«Дзякуй вялікі людзям за клопат і за добрае стаўленне да мяне і маёй справы. На наступны дзень пасля публікацыі да мяне прыйшлі не толькі наведвальнікі, але і людзі, якія ахвяравалі грошы на музей. Грошай хапіла аплаціць арэнду і яшчэ засталося на ўпарадкаванне тэрыторыі. Дапамаглі мне: гродзенскі музыка, архітэктар і маладая дзяўчына з Мінска. Вельмi ўдзячны ўсім», — сказаў Януш.

Калекцыянер чакае ў сябе зацікаўленых людзей — валанцёраў. За аказанне дапамогі ў музеі, ён гатовы бясплатна правесці падрабязную экскурсію. Зараз ён мае патрэбу ў першую чаргу ў зваршчыках і сталярах.

3