Горад

На Савецкай паднялі брукаванку каб ліквідаваць парыў трубы

Супрацоўнікам водаканала прыйшлося прыехаць на Савецкую вулiцу 21 студзеня. Ліквідаваць парыў трубы яны пачалі толькі вечарам, каб не перашкаджаць людзям.

Рамонт на людных вуліцах — толькі ў непрацоўны час

«Заяўка аб праблеме на Савецкай паступіла бліжэй да вечара і мы прынялі рашэнне, што праводзіць там якія-небудзь работы будзем пасля 18:00, каб не перашкаджаць людзям. Бліжэйшае кафэ і жыхароў прылеглых дамоў мы папярэдзілі, што не будзе вады. Для карыстання пры неабходнасці прывезлі бочкі з вадой», — адзначыў майстар з Водаканала.

Рабочыя адзначаюць, што ў цэнтры горада яшчэ шмат старых «польскіх» труб, якія час ад часу дзесьцi нагадваюць пра сабе. Восенню частку трубаправода на Савецкай атрымалася замяніць, астатняе будзе змяняцца па меры неабходнасці.

«Трэба нешта рабiць з гэтымi праблемамi»

Жыхары вуліцы і супрацоўнікi ўстаноў за апошні час да такіх праблем пачалі прывыкаць і запасаюцца вадой загадзя. Напрыклад, у кафэ «Семафор» набылi бойлер з вадой.

«Мы ставімся да дадзеных праблем вельмi адмоўна, ужо не першы раз нам адключаюць ваду з-за парыву трубы. Чым яны летам займаюцца, цяжка зразумець. Да такіх пазаштатных сітуацый мы ўжо гатовыя — маем запасны посуд і бойлеры з вадой. Але трэба нешта рабiць з гэтымi праблемамi», — адзначыла адмiнiстратар кафэ «Семафор».

Некаторыя жыхары вечарам сталі выходзіць на вуліцу і пытацца ў рабочых пра водазабеспячэнне ў кватэрах. У выніку жыхарам прыйшлося чакаць амаль да раніцы.

На наступны дзень на вуліцы ўжо працуюць супрацоўнікі Рэмаўтадора — укладваюць брукаванку. Але нават яны кажуць, што праблема з трубамі там сур’ёзная і што Водаконал неўзабаве вернецца на вулiцу.

З-за такіх парываў труб ўзнікаюць праблемы і са старой брукаванкай. За апошні час яе вельмі часта падымаюць, а пасля раўняюць не вельмі ўдала, ці ўвогуле кладуць новую.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025