Першы тралейбус выйдзе на маршрут № 20 «Вішнявец-Дзевятоўка» 25 студзеня ў 14.00. Дзякуючы акумулятарам Toshiba ён зможа праязджаць да 15 км без падключэння да кантактнай сеткі, паведамілі ў Гродзенскім тралейбусным упраўленні.

Маршрут тралейбуса: Дзевятоўка — Аптэчны склад — вул. Брыкеля — СШ № 28 — ЖЭС № 19 — вул. Магістральная — гіпермаркет «Алмі» — ДАІ - праспект Румлёўскі - Румлёва — праспект Кляцкова — магазін «Ніка» — шаша Індурская — універсам «Вішнявец» — ЖЭС № 20 — вул. Кабяка — вул. Хімікаў - Вішнявец.

Па дарозе тралейбус будзе праязджаць два ўчасткі без кантактнай сеткі.

[irp posts="8768″ name="У Гродна прывезлі бескантактавыя тралейбусы: яны стануць пераходным звяном да электробусаў"]

бесконтактный троллейбус 20 гродно

У тэставым рэжыме новы тралейбус ужо выходзіць на маршрут. «Злавіць» яго ўдалося адной з нашых чытачак, Святлане Пінчук. «Рухавік працце ціха, як пчолка гудзе» — напісала дзяўчына на сваёй старонцы ў Facebook.

бескантактны тралейбус 2

бескантактны тралейбус 3