Гродзенка Анастасiя ўжо некалькі дзён збірае ў горадзе подпісы за адмену дэкрэта «аб дармаедах». Дзяўчына не прадстаўляе ніякай палiтычнай партыі, яна выйшла на вуліцы Гродна, бо палічыла гэта сваім абавязкам.
«Зборам подпісаў я хоць неяк хачу змяніць гэты няправільны закон. Людзі падпісваюцца актыўна і гэта радуе. Відаць, дэкрэт закрануў многіх. Але ёсць і тыя хто баiцца, прытрымліваецца дэвізу: „Мая хата з краю“. Cёння нават мая сяброўка заявіла, што падпісвацца не будзе, бо яе гэта не кранула. Але я лічу гэта няправільным, ніхто не ведае сваёй будучыні, мы павінны дапамагаць адзін аднаму».
Анастасiя, як і дзясяткі тысяч беларусаў, патрапіла пад дэкрэт «аб дармаедах», хаця вучыцца і працуе.
«Я зараз атрымліваю другую адукацыю і плачу за гэта. У лютым 2015 года я зарэгістравалася рамеснікам — рабіла вясельныя вырабы. Я адкрыла ІП, каб мець абарону ад дзяржавы, каб усё законна рабіць, але неўзабаве ў сілу ўступіў той самы дэкрэт. Я была ўпэўненая, што мяне ён не закране, але памылялася. Аказваецца, рамеснікі, якія зарэгістравалiся ў 2015 годзе, таксама трапляюць пад яго. Гэта несправядліва, бо я плаціла падаткі, а зараз яшчэ адзін павінна плаціць. Парушаюцца мае правы, з-за гэтага я не магу працаваць і працягваць вучыцца. Так з людзьмі нельга паступаць, мне вельмі крыўдна. Вось таму я і выйшла на вуліцу».
Анастасiя збірае подпісы ўсяго некалькі дзён, але да яе ўжо звярнуліся многія гродзенцы, якія трапілі пад дэкрэт.
«Я не хачу заставацца ў баку, мне ліст яшчэ не прыйшоў, але ўпэўнены, што прыйдзе, бо я не працаваў пэўны час. Так нельга са сваім народам сябе паводзіць — прымушаць працаваць. З чаго плаціць падатак, калі грошай няма? А калі знойдзеш, то пачнуць напружваць адкуль грошы і г. д. Мяне скарацілі, а працы няма. Калі прыйдзе квітанцыя, то плаціць не буду.
«Прэзідэнт, прыдумаўшы гэты закон, зрабіў няправільна. Дзе беспрацоўны знойдзе такія грошы? Да мяне дайшлі чуткі, што калі заплаціў, то падатковая пачынае дапытваць адкуль узяліся ў беспрацоўнага грошы. Сітуацыя вельмі непрыемная. Я падпісалася, і гатова ўзяць у дзяўчыны бланкі і сама хадзіць збіраць подпісы.
Я па адукацыі цырульнік, але фірма скарацілася. Шукаю працу, а яе няма. Прыватнікі не жадаюць нікога афармляць. Пакуль сітуацыя мяне не кранула, я думала, што ўсё нармальна з працай у нас у краiне. Але памылялася і зараз зразумела чаму ўсе скардзяцца. Трэба нешта вырашаць з гэтым падаткам, а то людзі пачнуць бунтаваць".
«Сёння ў краіне масавае беспрацоўе. Прадпрыемствы стаяць, зарплаты зніжаюць, скарачэнні. Як пасля такога можна яшчэ патрабаваць у людзей грошы? Я сам патрапіў пад гэты дэкрэт. Па адукацыі я маляр, быў некалькі разоў у цэнтры занятасці, але за тыя зарплаты, якія яны прапануюць, нармальны хлопец працаваць не пойдзе. Таму што за такія грошы нерэальна выжыць. Вось я нядаўна працаваў у Маскве, трохі зарабіў - пакуль будзем жыць на іх, што далей будзе, я не ведаю. Ва ўсіх цывілізаваных краінах беспрацоўным дапамагаюць, а ў нас наадварот, просяць грошай з тых, хто не працуе».
«Я супраць гэтага падатку, хоць i не патрапіла пад дэкрэт. Дзе непрацуючы чалавек зможа знайсці грошы, каб аплаціць гэты падатак? Працоўных месцаў вельмі мала, чалавек, які сябе паважае, не пойдзе працаваць за 150 рублёў у месяц. За кватэру амаль столькі выходзіць, а калі яшчэ дзеці ёсць? Гэта жудасна. Хай прыбірае ён гэты закон, і не здзекуецца з бедных людзей».
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…